Сёння першы ўрок у Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў прайшоў пад назвай “Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню”. Гэты слоган як нельга лепш адлюстроўваў атмасферу свята, аб’яднаўшы юных наведвальнікаў і навуковых супрацоўнікаў, захавальнікаў гісторыі роднага краю.
Пры правядзенні тэматычнай экскурсіі асаблівая ўвага была ўдзелена сувязі пакаленняў, пераемнасці традыцый і важнасці захавання культурнай спадчыны.
Вучні з энтузіязмам вывучалі экспанаты, якія распавядаюць пра гісторыю рэгіёна, яго вядомых асобах і знакавых падзеях.
Дзень ведаў у Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі стаў не толькі пазнавальнай, але і натхняльнай падзеяй, якая абудзіла ў маладога пакалення пачуццё гонару за сваю зямлю і жаданне захаваць яе багатую гісторыю.

Aфіша

30 кастрычніка 2025 - 16:07

Агонь творчасці

26 жніўня 2025 - 10:33