Будучыня краіны-у адзінстве! Пад такой назвай у рамках святкавання Дня народнага адзінства Рэспублікі Беларусь на базе Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў прайшло тэматычнае мерапрыемства з удзелам першага сакратара Лагойскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Данілы Андрэевіча Палякова, дзе навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Лагойска» ўступілі ў і БРСМ і ім урачыста былі ўручаны членскія смарт-білеты.
У ходзе мерапрыемства навуковы супрацоўнік музея павіншаваў усіх са святам, падкрэсліў яго значнасць, а таксама адзначыў, што менавіта Дзень народнага адзінства ўвасабляе галоўныя маральныя каштоўнасці: глыбокую павагу нашых продкаў, згуртаванасць, імкненне да дабрыні, узаемнай падтрымкі і дапамогі.