У сувязі са святкаваннем тыдня бацькоўскай любові супрацоўнікі Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея правялі 14.10.2025 у рамках арт-майстэрні майстар-клас па вырабе тэматычнага сувеніра з вучнямі-трэцякласнікамі, узяўшы за аснову намаляваны імі партрэт мамы-таты.
Па меры таго як дзеці пераходзілі да практычнага вырабу падарунка, атмасфера станавілася ўсё больш святочнай.
Завяршыўшы працу,дзеці з гонарам дэманстравалі свае творы: кожны сувенір не толькі ўнікальны, але і працяты цяплом і клопатам. Гэты дзень запомніцца ўсім удзельнікам, бо ён стаў не проста заняткам, а сапраўдным святам любові і творчасці, якія ўмацавалі сувязі паміж дзецьмі і іх бацькамі.












