У перыяд восеньскіх канікул Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей з радасцю сустракае сваіх юных наведвальнікаў. 4 лістапада школьнікі Лагойскага раёна прынялі ўдзел у музейна-педагагічным занятку «Раскапай гісторыю». Усе жадаючыя змаглі паспрабаваць сябе ў ролі археолагаў, пры гэтым не чыста тэарэтычна, а і на практыцы. Пасля заканчэння заняткаў для юных археолагаў была праведзена экскурсія па пастаяннай экспазіцыі музея.
Учора, 5 лістапада, адбылася прэм’ера спектакля на восеньскую тэматыку Народнага тэатра лялек “Батлейка”, які ўжо 10 дзейнічае пры музеі – “Саўка запрашае ў госці”. Прадстаўленне наведалі юныя гледачы з Лагойскай гімназіі. Дзеці з захапленнем глядзелі казку, актыўна адказвалі на пытанні Каласка і гулялі з вясёлай і забіяцкай Бульбінкай у “гарачую бульбу”.
Пяты дзень восеньскіх канікул быў асабліва насычаны для Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў. Сёння музейную экспазіцыю і лялечныя спектаклі “Цар Ірад”, “Бабуля і ўнук” і “Саўка запрашае ў гоці” наведалі навучэнцы Лагойскай гімназіі, а таксама Гасцілавіцкай, Гайненскай і Касінскай сярэдніх школ. Падчас экскурсіі школьнікі даведаліся шмат новага і цікавага з гісторыі старажытнага Лагойска, а падчас прагляду паказаў пагрузіліся ў свет народнага тэатральнага мастацтва.

Aфіша

30 кастрычніка 2025 - 16:07

Агонь творчасці

26 жніўня 2025 - 10:33