Сёння ў рамках абласнога конкурсу “Лепшы дзяржаўны інспектар Мінскай вобласці па пажарным наглядзе” для супрацоўнікаў МНС Мінскай вобласці была праведзена аглядная экскурсія па гісторыка-мемарыяльным месцы “Іванаўшчына”.
Даведачна: у 1941 годзе 30 жніўня ва ўрочышчы Іванаўшчына ў напрамку ад Лагойска да д.Гайна на адлегласці ў 1.450 метраў і ў бок ад дарогі направа да 150 метраў быў выраблены масавы расстрэл яўрэйскага насельніцтва г. п. Лагойск. Такім чынам у адзін дзень фашысцкімі акупантамі было знішчана 1.200 мірных жыхароў.