Напярэдадні Дня народнага адзінства супрацоўнік Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанцін6а і Яўстафія Тышкевічаў Уладзімір Жданеня падзяліўся ўспамінамі свайго бацькі, які застаў гады польскай акупацыі.
– Наша сям’я – з Клецкага раёна. Бацьку звалі Іосіф, ён нарадзіўся ў 1928 годзе. Мяжа паміж Заходняй і Ўсходняй Беларуссю ў той час праходзіла якраз па Клецкім раёне. У памяць пра гэта там дагэтуль засталіся ДОТы, якія з’яўляюцца часткай «лініі Сталіна».
Тата распавядаў, што ў школе ўрокі ішлі выключна на польскай мове, пра беларускую і гаворкі не было. За найменшую правіннасць тагачасных школьнікаў білі палкамі па руках і спіне. Не было ніякага паважлівага стаўлення да беларускіх дзяцей, не кажучы ўжо пра нейкае каханне. Беларусы для палякаў былі народам трэцяга гатунку. Частым спадарожнікам падчас акупацыі для беларусаў быў голад. Для таго каб заглушыць пастаяннае пачуццё голаду бацька з ранніх гадоў заахвоціўся да тытунекурэння. Курыў самакруткі, пакуль тыя не пачыналі абпальваць пальцы. З ранняга дзяцінства бацька выконваў цяжкую працу. Разам з сям’ёй хадзіў працаваць на пана. Плацілі капейкі, якіх ні на што не хапала. Дзякуй Богу, быў свой невялікі надзел зямлі, які апрацоўвалі. Тады жылі на хутарах.
Апошнія пачалі аб’ядноўваць у вёскі і калектыўныя гаспадаркі пасля прыходу савецкай улады. У 1939 годзе беларусам вярнулі мову, з’явілася харчаванне і вынішчылі голад, — распавёў Уладзімір Жданеня.
Сёння мы можам смела казаць пра тое, што Дзень народнага адзінства з’яўляецца адным з галоўных дзяржаўных святаў, побач З Днём Незалежнасці і Днём Перамогі.
17 верасня – накавы дзень, які нясе ў сабе глыбокі сэнс і адлюстроўвае беларускі лёс.