У мінулую суботу мы прынялі ўдзел у раённых Дажынках у аг. Кастрычнік у якасці Музея хлеба. У экспазіцыі былі прадстаўлены прадметы з фондаў нашага музея, якія распавядаюць пра гісторыю нараджэння хлеба на тэрыторыі Беларусі. А духмяныя экспанаты перадалі мецэнаты з сельскіх і гарадскіх устаноў культуры і адукацыі. Караваі “Гаспадар”, “Памінальны”, “Прывітальны”, “Вясельны”, “Навасельны”, хлеб “Першы”, “Дахрысціянскі”, Велікодны “Артас”, птушачкі “Буські”, спецыяльна прывезены з Любаншчыны ўнікальны “Жараўскі хлеб”, рэцэпт якога ўнесены ў дзярж.Спіс ГКС, а таксама сімвал жыцця і надзеі – “блакадны хлеб” можна было ўбачыць на нашай лакацыі. І вядома ж трохі інтэрактыву – госці з задавальненнем малолі пшанічную муку з дапамогай сапраўдных жорнаў і частаваліся булачкамі з “хлебнага дрэва”.