Сёння, у Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў, для навучэнцаў 6 «у» класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Лагойска» прайшоў тэматычны ўрок «магутнасьць у дружбе дзвюх краін». У пачатку старшы навуковы супрацоўнік музея нагадала дзецям пра тое, што штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта важная дата ў жыцці саюзных дзяржаў, якая адлюстроўвае братэрства і сяброўства народаў, добрасуседства, узаемаразуменне і ўсебаковае супрацоўніцтва ў самых розных сферах, а таксама акцэнтавала ўвагу на важнасці і неабходнасці захавання гістарычных і культурных сувязяў брацкіх народаў, развіцці творчага патэнцыялу моладзі, захаванні агульнага духоўнага багацця, умацаванні сяброўскіх сувязяў.
Падчас мерапрыемства навучэнцам трэба было Падзяліцца на каманды, і размаляваць дзяржаўныя сцягі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў адпаведнай каляровай гаме, даведацца пра неафіцыйныя сімвалы Беларусі і Расіі, якія адрозніваюць іх ад іншых дзяржаў, а таксама перавесці беларускія словы на рускую мову.