У памяць аб загінуўшых і тых, хто выжыў штогод 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэтая дата была абраная і зацверджана ААН не выпадкова. Яна была ўстаноўлена ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года.

“Растаптанае дзяцінства…”Пад такой назвай у Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло тэматычнае мерапрыемства для навучэнцаў, якія стаяць на прафілактычным уліку.

З уступным словам да дзяцей звярнулася памочнік пракурора Лагойскага раёна Юлія Шаўцова. Яна расказала аб страшных фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, агучыла прычыны ўзнікнення сённяшняй даты, а таксама абмеркавала тэму гістарычнай памяці аб малалетніх вязнях фашызму. У канцы выступлення Юлія Вадзімаўна заклікала прысутных рабят ніколі не забываць пра пакуты нашага народа, якія яму давялося перанесці ў гады той страшнай вайны, закранула пытанні духоўна-маральнага выхавання як фактару нацыянальнай бяспекі.

Верхам цынізму і жорсткасці сталі дзіцячыя канцлагеры на тэрыторыі нашай роднай Беларусі, пра якія навуковы супрацоўнік музея ў даступнай форме распавяла дзецям.

З яе аповеду хлопцы даведаліся пра такія лагерах смерці як Чырвоны Бераг, Скобровка, Азарычы, Трасцянец, дзе загінула вельмі шмат савецкіх грамадзян.

Абурэнне ў школьнікаў выклікаў факт расстрэлу маленькіх, ні ў чым невінаватых дзяцей з дзіцячага дома ў Дамачава Брэсцкай вобласці.

У канцы мерапрыемства школьнікі прыйшлі да высновы, што толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях і аддаючы даніну павагі загінулым і выжылым у тым пекле людзям, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў чалавечай гісторыі!