13 сакавіка, напярэдадні святкавання Дня праваслаўнай кнігі, у Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшоў урок духоўнасці “дарогамі дабра і веры”.У мерапрыемстве прынялі ўдзел благачынны Лагойскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Зімніцкі, клірык іерэй Аляксандр Тарасевіч і навучэнцы 9 “г” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Лагойска”.
Супрацоўнік музея распавяла пра значнасць кніг, якія павінны вучыць чалавекалюбству, маральнасці і нормам паводзін у гэтым свеце. Мэта адзначанага дня-гэта асвета, магчымасць паказаць людзям, што ёсць не толькі бэстсэлеры, якія раскупляюцца імгненна, але ёсць і кнігі, на тэкстах якіх вучымся жыць і развівацца. Гэта Біблія і Евангелле.
Протаіерэй Аляксандр Зімніцкі распавёў аб значнасці праваслаўнай кнігі, аб Святым Пісанні і кнізе “Псалтыр”, выдадзенай у XVI стагоддзі, якую паказаў навучэнцам. Таксама ён паведаміў, што сёлета спаўняецца 500 гадоў, як ураджэнец Полацка Францыск Скарына выдаў “Апостал”. Пра гэтую кнігу больш падрабязна распавёў іерэй Аляксандр Тарасевіч.
Вучні ўважліва разглядалі кнігі і спрабавалі прачытаць тэкст на царкоўна-славянскай мове.