Квіток у казку

19 сакавіка 2025

 

Успрымаю лялек, як людзей,
Што, як і мы, смяюцца і сумуюць.
Ім таксама вечна няма чаго надзець,
Іх нешта весяліць і засмучае.
Ім так патрэбныя клопат і любоў,
І-каб у рукі бралі іх часцей.
Хай услых яны не прамаўляюць слоў,
Але як і людзі, лялькі таксама вераць у шчасце…

Сёння, 19 сакавіка, у Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы аўтарскіх лялек Кацярыны Тарасенкі “квіток у казку”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел хлопцы-трэцякласнікі з Лагойскай сярэдняй школы № 1 і ўсе зацікаўленыя лагойчане.

На прэзентацыі аўтар расказала пра сябе і пра сваё любімае і незвычайнае хобі, а таксама пазнаёміла ўсіх гасцей з вядомымі гістарычнымі асобамі, казачнымі героямі, а таксама лялькамі, якія нагадваюць пра савецкае дзяцінства.

За 5 гадоў сваёй працы ў гэтым напрамку Кацярына Тарасенка стварыла больш за 100 лялек, якія ўвайшлі ў розныя тэматычныя калекцыі і сёння экспануюцца на нашай выставе. Таксама на выставе можна сфатаграфавацца з казачнай Бабай Ягой у тэматычнай фотазоне.

Таксама аўтар працуе і ў іншых відах і жанрах мастацтва: жывапіс, качанне з воўны, пап’е-машэ, скульптура, макрамэ, рэстаўрацыя мэблі, вышыўка стужкамі, стварае дэкарацыі і рэквізіт да спектакляў, займаецца афармленнем фотазон, выстаў і. інш.

У планах у Кацярыны Аляксандраўны адкрыць мастацкую студыю для дзяцей і дарослых, гэта значыць для ўсіх тых, хто праяўляе цікавасць да мастацкай творчасці і жадаючых развіць свае навыкі ў гэтай галіне.