Напярэдадні святкавання Светлага Хрыстова Уваскрэсення супрацоўнікі Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў правялі шэраг тэматычных майстар-класаў па вітражным роспісе, а таксама лялечных спектакляў традыцыйнага тэатра “Батлейка” для навучэнцаў школ горада Лагойска і Лагойскага раёна.
Асноўная ідэя мерапрыемства-пазнаёміць юных наведвальнікаў з галоўным святам царкоўнага календара, з яго традыцыямі і сімваламі.