У мінулую суботу мы прынялі ўдзел у раённых Дажынках у аг. Кастрычнік у якасці Музея хлеба. У экспазіцыі былі прадстаўлены прадметы з фондаў нашага музея, якія распавядаюць пра гісторыю нараджэння хлеба на тэрыторыі Беларусі. А духмяныя экспанаты перадалі мецэнаты з сельскіх і гарадскіх устаноў культуры і адукацыі. Караваі “Гаспадар”, “Памінальны”, “Прывітальны”, “Вясельны”, “Навасельны”, хлеб “Першы”, “Дахрысціянскі”, Велікодны “Артас”, птушачкі “Буські”, спецыяльна прывезены з Любаншчыны ўнікальны “Жараўскі хлеб”, рэцэпт якога ўнесены ў дзярж.Спіс ГКС, а таксама сімвал жыцця і надзеі – “блакадны хлеб” можна было ўбачыць на нашай лакацыі. І вядома ж трохі інтэрактыву – госці з задавальненнем малолі пшанічную муку з дапамогай сапраўдных жорнаў і частаваліся булачкамі з “хлебнага дрэва”.

Дажынкі – 2025

22 верасня 2025

Заслаўе, старажытны горад з багатай гісторыяй, расчыніў свае дзверы для ўдзельнікаў і гасцей абласных Дажынак. Сярод шматлікіх творчых калектываў, якія прыбылі на свята ўраджаю, на інтэрактыўнай пляцоўцы «Беларуская хатка» ў этнаграфічным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», у гэты дзень дэманстравалі сваё майстэрства і батлеечнікі з Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў. Іх яркае прадстаўленне, заснаванае на традыцыях Народнага лялечнага тэатра, стала адным з самых запамінальных момантаў мерапрыемства. Батлейка – гэта не проста лялечны тэатр, гэта жывое ўвасабленне беларускай культуры, яе гісторыі і духоўных каштоўнасцей. Лагойскія артысты здолелі перадаць гледачам атмасферу народных гулянняў, напоўніўшы прадстаўленне вершамі, жартамі, віктарынамі, а таксама салодкімі прызамі.
Гледачы адзначылі, што ўбачылі не проста лялечны тэатр, а жывую, гісторыю сваёй краіны, а таксама падкрэслілі, што гэты від мастацтва – гэта жывая сувязь пакаленняў, гэта душа беларускай зямлі, якая знаходзіць сваё адлюстраванне ў кожным руху лялькі, у кожнай рэпліцы акцёраў.

Беларусь адзіная

17 верасня 2025

17 верасня – Дзень народнага адзінства – знакавы дзень, які нясе ў сабе глыбокі сэнс і адлюстроўвае беларускі лёс. І сёння мы смела гаворым пра тое, што гэтае свята з’яўляецца адным з галоўных дзяржаўных святаў, на шэрагу З Днём Незалежнасці і Днём Вялікай Перамогі, служыць яшчэ адным напамінам аб непахіснасці і самадастатковасці беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей, як і іншыя ўстановы культуры, таксама прыняў удзел у святкаванні Дня народнага адзінства. Навуковы супрацоўнік правяла музейна-педагагічны занятак «Беларусь адзіная» па вырабе тэматычнай паштоўкі ў тэхніцы «выцінанка» для навучэнцаў 4 класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Лагойска».

Будучыня краіны-у адзінстве! Пад такой назвай у рамках святкавання Дня народнага адзінства Рэспублікі Беларусь на базе Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў прайшло тэматычнае мерапрыемства з удзелам першага сакратара Лагойскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Данілы Андрэевіча Палякова, дзе навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Лагойска» ўступілі ў і БРСМ і ім урачыста былі ўручаны членскія смарт-білеты.
У ходзе мерапрыемства навуковы супрацоўнік музея павіншаваў усіх са святам, падкрэсліў яго значнасць, а таксама адзначыў, што менавіта Дзень народнага адзінства ўвасабляе галоўныя маральныя каштоўнасці: глыбокую павагу нашых продкаў, згуртаванасць, імкненне да дабрыні, узаемнай падтрымкі і дапамогі.

 

Напярэдадні Дня народнага адзінства супрацоўнік Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанцін6а і Яўстафія Тышкевічаў Уладзімір Жданеня падзяліўся ўспамінамі свайго бацькі, які застаў гады польскай акупацыі.
– Наша сям’я – з Клецкага раёна. Бацьку звалі Іосіф, ён нарадзіўся ў 1928 годзе. Мяжа паміж Заходняй і Ўсходняй Беларуссю ў той час праходзіла якраз па Клецкім раёне. У памяць пра гэта там дагэтуль засталіся ДОТы, якія з’яўляюцца часткай «лініі Сталіна».
Тата распавядаў, што ў школе ўрокі ішлі выключна на польскай мове, пра беларускую і гаворкі не было. За найменшую правіннасць тагачасных школьнікаў білі палкамі па руках і спіне. Не было ніякага паважлівага стаўлення да беларускіх дзяцей, не кажучы ўжо пра нейкае каханне. Беларусы для палякаў былі народам трэцяга гатунку. Частым спадарожнікам падчас акупацыі для беларусаў быў голад. Для таго каб заглушыць пастаяннае пачуццё голаду бацька з ранніх гадоў заахвоціўся да тытунекурэння. Курыў самакруткі, пакуль тыя не пачыналі абпальваць пальцы. З ранняга дзяцінства бацька выконваў цяжкую працу. Разам з сям’ёй хадзіў працаваць на пана. Плацілі капейкі, якіх ні на што не хапала. Дзякуй Богу, быў свой невялікі надзел зямлі, які апрацоўвалі. Тады жылі на хутарах.
Апошнія пачалі аб’ядноўваць у вёскі і калектыўныя гаспадаркі пасля прыходу савецкай улады. У 1939 годзе беларусам вярнулі мову, з’явілася харчаванне і вынішчылі голад, — распавёў Уладзімір Жданеня.
Сёння мы можам смела казаць пра тое, што Дзень народнага адзінства з’яўляецца адным з галоўных дзяржаўных святаў, побач З Днём Незалежнасці і Днём Перамогі.
17 верасня – накавы дзень, які нясе ў сабе глыбокі сэнс і адлюстроўвае беларускі лёс.