У рамках Фэста экскурсаводаў, які штогод праводзіцца ў свеце ў падтрымку Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў 18 красавіка, устаноўленага ЮНЕСКА з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытанняў абароны і захавання сусветнай культурнай спадчыны, ДУК ” Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў» запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у пешаходнай прагулцы па старонках гісторыі старажытнага Лагойска на бязвыплатнай аснове, якая будзе стартаваць 18 красавіка ў 11.00 з цэнтральнай плошчы горада (вул. Савецкая, 15, будынак Лагойскага райвыканкама).

Падрабязней па тэлефоне: 71-8-42

 

У памяць аб загінуўшых і тых, хто выжыў штогод 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэтая дата была абраная і зацверджана ААН не выпадкова. Яна была ўстаноўлена ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года.

..Чытаць далей..

Велікодная радасць

11 красавіка 2025

..Чытаць далей..

Сёння, у Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў, для навучэнцаў 6 «у» класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Лагойска» прайшоў тэматычны ўрок «магутнасьць у дружбе дзвюх краін». У пачатку старшы навуковы супрацоўнік музея нагадала дзецям пра тое, што штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта важная дата ў жыцці саюзных дзяржаў, якая адлюстроўвае братэрства і сяброўства народаў, добрасуседства, узаемаразуменне і ўсебаковае супрацоўніцтва ў самых розных сферах, а таксама акцэнтавала ўвагу на важнасці і неабходнасці захавання гістарычных і культурных сувязяў брацкіх народаў, развіцці творчага патэнцыялу моладзі, захаванні агульнага духоўнага багацця, умацаванні сяброўскіх сувязяў. ..Чытаць далей..

Квіток у казку

19 сакавіка 2025

 

Успрымаю лялек, як людзей,
Што, як і мы, смяюцца і сумуюць.
Ім таксама вечна няма чаго надзець,
Іх нешта весяліць і засмучае.
Ім так патрэбныя клопат і любоў,
І-каб у рукі бралі іх часцей.
Хай услых яны не прамаўляюць слоў,
Але як і людзі, лялькі таксама вераць у шчасце…

Сёння, 19 сакавіка, у Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы аўтарскіх лялек Кацярыны Тарасенкі “квіток у казку”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел хлопцы-трэцякласнікі з Лагойскай сярэдняй школы № 1 і ўсе зацікаўленыя лагойчане. ..Чытаць далей..




Aфіша

16 сакавіка 2026 - 13:46
6 сакавіка 2026 - 14:51