У Лагойскім гісторыка – краязнаўчым музеі імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў праходзіць Тыдзень памяці трагедыі Хатыні-сімвала ўсіх спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны. Кожны дзень, пачынаючы з 17 сакавіка, навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа 1 г.Лагойска” наведваюць Музейны ўрок памяці “Хатынь – вёска, якой няма…”, дзе супрацоўнікі музея нагадваюць хлопцам пра гісторыю Хатынскай трагедыі, распавядаюць пра тое вялікае гора і жаху, якія прынесла савецкаму народу вайна. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцам быў прадэманстраваны тэматычны відэаролік, у якім распавядаецца пра факты генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Памяці Хатынскай трагедыі прысвячаецца…
Дарагі дабра і веры
13 сакавіка, напярэдадні святкавання Дня праваслаўнай кнігі, у Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшоў урок духоўнасці “дарогамі дабра і веры”.У мерапрыемстве прынялі ўдзел благачынны Лагойскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Зімніцкі, клірык іерэй Аляксандр Тарасевіч і навучэнцы 9 “г” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Лагойска”. ..Чытаць далей..
“Білет у казку»
Шлях у прафесію
Сёння ў Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства “шлях у прафесію”, якое наведалі навучэнцы педагагічнага класа ДУА “Гімназія горада Лагойска”. Дырэктар музея Святлана Гамеза пазнаёміла адзінаццацікласнікаў з нядаўна адкрытай пастаяннай экспазіцыяй” Музей у музеі”, а таксама распавяла аб прафесіі музейнага работніка, магчымасці атрымання спецыяльнай адукацыі шляхам паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, у тым ліку, і на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
Боль і памяць зямлі Лагойскай…
Паважаныя госці нашага сайта! У Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі стартаваў віртуальны выставачны праект “Боль і памяць зямлі Лагойскай…”: ..Чытаць далей..
















